Абхазия, Азербайджан, Армения, Беларусь, Грузия, Казахстан, Кыргызстан, Латвия, Литва, Молдова, Приднестровье, Россия, Таджикистан, Туркменистан, Узбекистан, Украина, Эстония, Южная Осетия
Вы находитесь: Главная » Новости » Новости КПБ. Да 100-годдзя УЛКСМ

Новости КПБ. Да 100-годдзя УЛКСМ 

Да 100-годдзя УЛКСМ

 

У Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці праведзены круглы стол на тэму: “Камсамол — мой лёс”, прысвечаны 100-годдзю УЛКСМ сярод камсамольцаў мінулых гадоў.
Арганізатары — РК ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, УК “Карэліцкі раённы краязнаўчы музей”, УК “Карэліцкі раённы Цэнтр кульуры і народнай творчасці”.

Да юбілею падрыхтаваны выставы: “Камсамол, час, падзеі, людзі” ( УК “Карэліцкая раённая бібліятэка) і “100 гадоў УЛКСМ — сувязь часу і пакаленняў” (УК “Карэліцкі раённы краязнаўчы музей”).

У сваёй прамове намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Руслан Юр’евіч Абрамчык адзначыў значную ролю дзейнасці маладзёжных арганізацый і праводзімых праектаў, патрыятычнага выхавання маладога пакалення, дзейнасць студэцкіх атрадаў. Адзначыўшы сувязь камсамольцаў мінулых гадоў з сённяшняй моладдзю, прамоўца павіншаваў іх з юбілеем, пажадаў моладасці духу і невычэрпнай энергіі.

Вядучыя сустрэчы, навуковы супрацоўнік УК “Карэліцкі раённы краязнаўчы музей”, сакратар раённай арганізацыі КПБ Марыя Уладзіміраўна Беленава і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Яўген Андрэевіч Пархамоміч, правялі прэзентацыю — паведалі аб гісторыі развіцця камсамолькага руху ў краіне, асноўныя этапы, узнагароды, атрыбутыку, фільмы, песні.

Падчас правядзення “круглага стала” пра камсамольскую маладосць сваімі ўспамінамі і меркаваннямі падзяліліся былыя сакратары Карэліцкага райкама камсамола розных гадоў: загадчык ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. п. Карэлічы” Людміла Пятроўна Гоўша (Чура), жыхарка г. Навагрудак Зінаіда Уладзіміраўна Калбаса, дырэктар ДУА “Цырынскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа” Наталля Мікалаеўна Адамушка (Мохань), старшыня райкама прафсаюза аграпрамысловага комплексу Ірына Леанідаўна Пянькоўская, экскурсавод Установы “Музей “Замкавы комплекс “Мір” Алена Мікалаеўна Сенкевіч (Арабей), інспектар аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна” Наталля Уладзіміраўна Швец; былыя сакратары пярвічных камсамольскіх арганізацый: настаўнік фізкультуры ДУА “Цырынскі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа” Міхаіл Паўлавіч Бында, дыспетчар Карэліцкага ўнітарнага камунальнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва Марыя Мікалаеўна Кажына, старшыня Карэліцкай раённай ветэранскай арганізацыі Ніна Сяргееўна Яфрэмава.

Сустрэча атрымалася цёплай і хвалюючай. Яна вярнула камсамольцаў мінулых гадоў у сваё юнацтва, калі яны былі маладымі, моцна любілі, верылі ў сябе. Ім было што ўспомніць і пра што расказаць…

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Лізаветы МУЦІЛОВІЧ

Источник

Прочитано: 645 раз(а)

Оставить комментарий

Руководители Центрального Совета СКП-КПСС                                                                                        Все персональные страницы →

Зюганов
Геннадий Андреевич

Председатель
Центрального
Совета СКП-КПСС

Тайсаев
Казбек Куцукович

Первый зам. председателя
Центрального
Совета СКП-КПСС

Симоненко
Петр Николаевич

Заместитель председателя
Центрального
Совета СКП-КПСС

 

Новиков
Дмитрий Георгиевич

Заместитель председателя
Центрального
Совета СКП-КПСС

Макаров
Игорь Николаевич

Заместитель председателя
Центрального
Совета СКП-КПСС

Хоржан
Олег Олегович

Секретарь Центрального
Совета СКП-КПСС

Никитчук
Иван Игнатьевич

Секретарь Центрального
Совета СКП-КПСС

Гаписов
Ильгам Исабекович

Секретарь
Центрального
Совета СКП-КПСС

Костина
Марина Васильевна

Секретарь
Центрального
Совета СКП-КПСС

© 2015. СКП-КПСС
Сайт создан в "ИР-Медиа"

Создание сайта агентство IR MEDIA